Пра акцыю

Спампаваць

Былыя акцыі

Сувязь

Сябры

Банэры акцыі

На галоўную








16 верасня 1999 году ў Беларусі былі скрадзеныя віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і яго сябра бізнэсмен Анатоль Красоўскі. Да гэтага часу невядомы лёс экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выніку міжнароднага расследвання пад падазрэнне ў датычнасці да знікненняў патрапілі ўлады.

Прадстаўнікі грамадзкай супольнасці прапанавалі праводзіць у краіне Дні салідарнасці. Яны заклікалі ў 16-ты дзень кожнага месяца а 20:00 ПРОСТА ВЫКЛЮЧЫЦЬ СВЯТЛО і на 15 хвілін запаліць ў вокнах свечкі на знак салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў, палітзняволенымі, незалежнымі журналістамі, усімі змагарамі за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. "Мы будзем праводзіць такія акцыі рэгулярна. Свабодныя людзі пабачаць, што іх шмат, што іх большасць", -- сказала Ірына Красоўская.

16 кастрычніка больш за 100 тысяч беларусаў узялі ўдзел у Дні салідарнасці, 16 лістапада іх было ўжо каля 300 тысяч... Свечкі Свабоды запаліліся больш чым у 30-ці беларускіх гарадах і больш чым ў 20-ці краінах свету. "Кожны Дзень салідарнасці мусіць пашырыць шэрагі свабодных людзей," -- упэўнены адзін з каардынатараў руху "Зубр" Мікіта Сасім. А газета "Свободные новости" напісала: "Шмат хто адзначае, што рашэнне 16-ты дзень кожнага месяца адзначаць Дзень салідарнасці, выстаўляючы ў вокны запаленыя свечкі, з'яўляецца адной з самых паспяховых пратэстных акцыяў апошнега часу. Гэта як раз тая форма пратэсту, якой улада не можа эфектыўна супрацьстаяць".

"Мы ўдзячныя ўсім, хто бярэ ўдзел у гэтай акцыі. Нас падтрымліваюць ўсё больш простых грамадзян, палітыкаў, праваабаронцаў, грамадзкіх дзеячоў, ўсё болей дзяржаў. Тыя, хто сёння запальваюць свечкі, заўтра складуць аснову масавага супраціву дыктатуры, і гэты шлях прывядзе нас да перамогі", -- упэўненая вядомая журналістка Ірына Халіп.



www.solidarity16.org