Арганізаванная сябрамі "Маладога Фронту" і ЗУБР, акцыя сабрала больш за 25 чалавек: людзі выйшлі
на цэнтральную плошчу горада, трымая у руках запаленныя свечы. Большасць з прысутных моладзь, але прынялі ўдзел і дарослыя актывісты дэмакратычнага руху.
Гэта была першая масавая акцыя такога пляну ў Салігорску, таму супрацоўнікі міліцыі трымаліся на адлегласці і да удзельнікаў Дня Салідарнасці не падыходзілі.
Дарэчы, напярэдані 16 снежня ў горадзе шахцёраў распаўсюджваліся ўлеткі распавядаючыя пра Дзень Беларускай Салідарнасці, таму мінакі, убольшасці, ведалі пра сэнс дзеяння.
Фотаздымкі