Маладыя людзі патрабавалі ад ўладаў вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў.
“У сьвеце апошніх падзей, зьвязаных з палітычным перасьледам лідэраў Маладога Фронта й ўзбуджанымі крымінальнымі справамі, вельмі радуе актыўнае стаўленьне да акцый салідарнасьці моладзі. Моладзь сьмела адстойвае сваю пазыцыю, не апусьціла галавы і працягвае сваю барацьбу за Свабоду. Прыемна, што пасьля, выбараў нас стала яшчэ больш, а ўпэўненасьць у сваіх сілах толькі падвысілася. Мы і далей будзем заклікаць усіх сумленных грамадзян прыймаць удзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, з семьямі зьніклых, з усімі хто змагаецца за Свабоду на Беларусі. Мы верым у пабеду і ў яе хуткі надыход, бо за намі праўда!”, -- сказаў адзін з ўдзельнікаў акцыі.
Фотаздымкі