Пра акцыю

Спампаваць

Былыя акцыі

Сувязь

Сябры

Банэры акцыі

На галоўную






Былыя акцыі: 16 траўня


ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ Ў САЛІГОРСКУ


16 траўня а восьмай гадзіне вечара ў Салігорску адбылася чарговая акцыя ініцыяваная сябрамі мясцовага Маладога Фронта, прысьвечаная Дню Салідарнасьці з семь'ямі зьніклых палітыкаў, з палітзьняволеннымі ў нашай краіне і з усімі прыхільнікамі пераменаў на Беларусі. Гата была найбольш масавая акцыя, як з боку непасрэдных яе ўдзельнікаў, так і з боку міліцыі.

Яшчы за гадзіну да акцыі на Цэнтральнай плошчы горада сабралася вялікая колькасьць прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія правяралі ўсіх падазронных у раёне плошчы. За гарадскім домам культуры ўжо стаяў аўтазак.
На пачатку акцыі мужчына ў цывільным пачаў здымаць усіх на відэакамэру. Калі адзін з хлопцаў паспрабаваў сфатаграфаваць яго, то ён схапіў фатаапарат, пачаў вырываць яго з рук і пагражаць разьбіць.

Далей стала яшчэ цікавей. Як толькі людзі ўсталі ў ланцуг, запалілі сьвечы і дасталі партрэты зьніклых і плітвязьняў, на плошчы зь'явіліся прадстаўнікі НБП з транспарантам чырвонага колеру і выявай сярпа з молатам на ёй у белым коле. "НБПшнікі" пачалі скандыраваць лёзунгі, аднак міліцыянты перашкодзілі ім і адабралі транспарант.

Тым часам на плошчы стала зьбірацца ўсё больш мінакоў, некаторыя з якіх далучаліся да людзей з партрэтамі. Цікава адзначыць, што пад час акцыі, адзін з актывістаў НБП па мінушцы "СС" ня быў затрыманы за несанкцыяваны мітынг, а нават стаяў з чалавекам у цывільным, што здымаў усіх на відэа, з якім яны разам зь нечага ўсьмяхаліся, гледзячы ў бок людзей з партрэтамі зьніклых. Начальнік жа міліцыі Захарчук, разам са сваім намесьнікам Гарэлікам, пачалі пытацца аб прозьвішчах і імёнах у ўдзельнікаў акцыі і нават намагаліся затрымаць бабулю з партрэтам Паўла Севярынца.

Пасьля заканчэньня акцыі міліцыянэры на чале з Захарчуком пачалі перасьледваць удзельнікаў акцыі, аднак затрымаць ім нікога не ўдалося. - Як мы і абяцалі, мы будзем працягваць акцыі, накіраваныя на спыненьне палітычнага перасьледа прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў. Сённяшняя акцыя - таму падцьверджзаньне. А такая моцная ўвага з боку міліцыі, павелічэньне ўдзельнікаў акцый і неабыякавасьць да іх мінакоў азначае толькі тое, што нашыя намаганьні не праходзяць безвынікова і перамены ў нашай краіне ўжо адбываюцца, - паведамляе сябра Салігорскага Маладога Фронта.

Прэс-служба Маладога Фронта Салігорска.

16 траўня Салігорск


Фотаздымкі