Пра акцыю

Спампаваць

Былыя акцыі

Сувязь

Сябры

Банэры акцыі

На галоўную






Былыя акцыі: 16 стузеня


ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ Ў САЛІГОРСКУ





16 студзеня ў Салігорску адбылася другая вулічная акцыя, прысвечанная Дню Салідарнасці. Моладзевыя актывісты добра падрыхтаваліся да яе. Сотні улётак, налепак ды аб'явак былі распаўсюджаны ў горадзе. Шматлікія графіці, з выявай "16" у коле, штодзень нагадвалі салігорцам пра надыходзячы Дзень Салідарнасці.

Вось увечары,калі іоладзь пачала зьбірацца на цэнтральнай плошчы пачалі з'яўляцца міліцыянты ды КДБшнікі.

А восьмай гадзіне, калі людзі выстрайліся ў ланцужок,міліцыянты пачалі высветляць, хто арганізатар акцыі. Аднак трэбы зазначыць, што большасць супрацоўнікаў міліцыі паводзіла сябе ветліва, не перашкаджаючы правядзенню акцыі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку, якія знаходзіль у прыпаркаванным паблізу аўтамабілю, увесь час здамалі ўдзельнікаў Дня Салідарнасці.

Вялікая колькасць мінакоў спынялася, пачынаючы абмяркошваць праблему крымінальнага перасьледу і ціску з боку ўладаў на актывістаў дэмакратычнага руху.

Пасьля сканчэння акцыі, супрацоўнікі міліцыі, на чале з началінькам Захарчуком У.А спрабавалі затрымаць некалькі моладзевых актывістаў, у там ліку сябра ПБНФ Паўла Батуева і актывіста "Маладога Фронта" Івана Шылу, а таксама перапісвалі дадзеныя ў астатніх удзелькаў. Дзякуй Богу, ніхто з 30 чалавек, якія запалілі Свечы Салідарнасці ў ты вечар затрыманы не быў.