Пра акцыю

Спампаваць

Былыя акцыі

Сувязь

Сябры

Банэры акцыі

На галоўную






Былыя акцыі: 16 снежня


ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ Ў САЛІГОРСКУ


16 снежня 2005 года ў Салгорску ўпершыню прайшла вулічная акцыя, прысвечанная Дню Салідарнасці.

Арганізаванная сябрамі "Маладога Фронту" і ЗУБР, акцыя сабрала больш за 25 чалавек: людзі выйшлі

на цэнтральную плошчу горада, трымая у руках запаленныя свечы. Большасць з прысутных моладзь, але прынялі ўдзел і дарослыя актывісты дэмакратычнага руху.

Гэта была першая масавая акцыя такога пляну ў Салігорску, таму супрацоўнікі міліцыі трымаліся на адлегласці і да удзельнікаў Дня Салідарнасці не падыходзілі.

Дарэчы, напярэдані 16 снежня ў горадзе шахцёраў распаўсюджваліся ўлеткі распавядаючыя пра Дзень Беларускай Салідарнасці, таму мінакі, убольшасці, ведалі пра сэнс дзеяння.



Фотаздымкі