Пра акцыю

Спампаваць

Былыя акцыі

Сувязь

Сябры

Банэры акцыі

На галоўную






Былыя акцыі: 16 ліпеня


ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ Ў САЛІГОРСКУ


Больш за два дзесяткі чалавек выйшлі на цэнтральную плошчу Салігорска з партэтамі зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, а таксама палітвязьняў і запаленымі свечкамі.

Недзе з паловы на восьмую вечара на плошчы з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі пагражаць і абражаць зьбіраючыюся моладзь. Капітан міліцыі Драбудзька Мікалай, ужо вядома сваім жорсткім стаўленнем да актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху і бездухоўнасцю, нецэнзурна лаяўся і абражаў моладзь, а таксама пагражаў прыстрэліць братоў Шылаў, таму што яны не з'яўляецца на камісіі, а Іван яшчэ і ў пракуратуру ды "асмельваюцца шчэ арганізоўваюць публічныя акцыі перад гарвыканкамам".

Аднак ні пагрозы, ні некалькі дзесяткаў міліцыянтаў сабраўшыхся на плошчы не спужалі салігорцаў, якія а 20:00 выстраіліся ў ланцужок. Міліцыі не перашкаджала правядзенню акцыі,толікі здымалі удзельнікаў на лічбавы здымкач. Затрыманняў не было.

Вось што зазначыў адзін з арганізатараў акцыі:

-Гэта ужо шостая вулічная акцыя, прысвечанная Дню Салідарнасці, у нашым горадзе.Добра, што яна сталася ў горадзе шахцёраў традыцынай і салігорцы станоўча рэагуюць на яе. Прыемны і тот факт, што на Дзень Салідарнасці прыходзіць як моладзь, так і старыя людзі, бацькі з дзецьмі- прыемна, што ёсць такія людзі.