Пра акцыю

Спампаваць

Былыя акцыі

Сувязь

Сябры

Банэры акцыі

На галоўную






Былыя акцыі: 16 чэрвеня


ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ Ў САЛІГОРСКУ


14 чэрвеня былі затрыманы Іван і Ілля Шыла ды Аляксей Валабуеў. Братоў Шылаў, пратрымаўшы некалькі гадзін у пастарунку, адпусьцілі.

Аляксея на наступны дзень судзілі і пакаралі штрафам у 10 базавых велічынь. Адзін зь ліэраў Маладога Фронту Іван Шыла 15 ліпеня меў размову з начальнікам міліцыі Захарчуком У.А. Апошні папярэдзіў моладзевага актывіста аб рыхтуючыхся масавых затрыманнях.

Вось у такіх умовах, у 20:00 салігорская моладзь выходзіла на плошчу з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў,кожны ў руцэ трымаў запаленую свечу Салідарнасці. Не спыніла моладзевых актывістаў і тое, што некалькі дзесяткаў міліцыянтаў дзяжурылі на плошчы.

Прыкладна 35 чалавек, сярод якіх большасць актывісты моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", некаторыя тыдзень таму шчэ трымалі галадоўку:Іван Шыла,Ілля Шыла,Сяменчык Максім,Сандрас Глеб,Хрысьціна Самойлава,Хораў Сяржук,Павал Батуеў,Уладзімір Лемеш.

Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сабе ветліва, аднак без дазволу удзельнікаў здымалі іх на камэру. Праз 15 хвілін моладзь разышлася, у Салігорску прайшла пятая акцыя,прысвечанная Дню Салідарнасці.